Тэрапеўтычны факультэт

Вараб'ева Алена Пятроўна
дэкан, к.м.н., дацэнт

Тэл./факс
 +375 17 311-27-09
e-mail:   terapevt@belmapo.by

Тэрапеўтычны факультэт - структурнае падраздзяленне БелМАПА, у склад якого увоходзіць 12 кафедр:

Тэрапеўтычны факультэт утвораны ў 1963 годзе.

Факультэт валодае сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, што дазваляе забяспечыць высокі ўзровень паслядыпломнай падрыхтоўкі спецыялістаў тэрапеўтычнага профілю. Клінічнымі базамі кафедраў факультэта з'яўляюцца вядучыя ўстановы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.

У цяперашні час на 12 кафедрах факультэта працуе 105 выкладчыкаў, з якіх 24 мае навуковую ступень доктара медыцынскіх навук, 65 - кандыдата медыцынскіх навук.

Штогод больш за 4 000 лекараў павышаюць кваліфікацыю або праходзяць перападрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

  1. Алергалогія і імуналогія;
  2. Гастраэнтералогія;
  3. Герыятрыя;
  4. Дэрматавенералогія;
  5. Дыеталогія;
  6. Кардыялогія;
  7. Клінічная фармакалогія;
  8. Касметалогія;
  9. Неўралогія;
  10. Нейрахірургія;
  11. Прафпаталогія;
  12. Псіхіятрыя і наркалогія;
  13. Пульманалогія;
  14. Рэўматалогія;
  15. Рэфлексатэрапія;
  16. Тэрапія;
  17. Фтызіятрыя;
  18. Функцыянальная дыягностыка;
  19. Эндакрыналогія

Навукова-даследчая работа на факультэце вядзецца па найбольш актуальных для рэспублікі праблемах, накіравана на ўдасканаленне дыягностыкі захворванняў, распрацоўку новых падыходаў да лячэння. Вынікі навукова-даследчай работы паспяхова ўкараняюцца як у навучальны працэс, так і ў практычную ахову здароўя.

На факультэце вядзецца інтэнсіўная падрыхтоўка навуковых і педагагічных кадраў у дактарантуры і аспірантуры.

Выкладчыкі кафедраў факультэта выконваюць вялікі аб'ём лячэбна-кансультатыўнай работы на клінічных базах, ва ўстановах аховы здароўя Мінскай вобласці і рэспублікі ў цэлым.

Установы вышэйшай адукацыі


©

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта).
Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных
OK